You are viewing [info]abaronca's journal

Previous 10

Jan. 23rd, 2008

Я ДАЎНО ТАК НЕ БЫЛА ШЧАСЛІВА!

 ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ НА СВАБОДЗЕ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
МЫ ХУТКА ЯГО ЗМОЖАМ ПАБАЧЫЦЬ І, НАРЭШЦЕ, АБНЯЦЬ ЗМАГАРА БЕЛАРУСІ!!!

УСЁ, РЭЖЫМ, ХАВАЙСЯ Ў БУЛЬБУ!!!!

Jan. 11th, 2008

Уражанне ад мітынгу

 Я ганаруся ІП у нашае краіне!!! Усё ж такі не перавяліся мужчыны....;-)

Супэр. Малайцы!

Калі палічыць што аніякай талковай падрыхтоўкі, у адрозненні ад ЭўрамегаМаршу, МоцСоцМаршу, тады гэта сапраўды здорава!..

Малайцы. Чытала пра тату Шылаў... Сябры, трымайся! Сям'я the best!..

Яшчэ б такіх некалькі і........................рухнула б.

Jan. 9th, 2008

Дарагія мае..:) (спеў не прыгадваць, я не пра тое) :)

Пачытала свае сяброўскія ЖЧ. Людзей, якіх я люблю і  вельмі паважаю... Хто куды толькі ні кідаецца, з крайнасці ў крайнасць... Даражэнькія мае. Вашыя гучныя словы пра хрысціянства, то добра, то міла... Але калі б усё было так, у якіх вы марах самі пра сябе знаходзіцеся. Бо не думаю я, што хтосьці з вас, мае харошыя, выконваеце усе царкоўныя пастулаты. І Некаторыя, хаця б мінімальныя каштоўнасці і каноны вашага сэрца!

 Але я люблю вас такімі, якімі вы ёсць... І чакаю, калі пройдзе час і знікнуць шматлікія пафасныя, гучныя словы,а  замест ім прыдзе любоў і адчуванне шчырасці вашых пачуццяў.

Шчасце знаходзіцца ўнутры самаго чалавека, вучыў нас Піфагор, калісьці даўным-даўно... Шчасце – ёсць стан нашай душы, а не вынік нейкім дзеянням і пошукаў.  Яно не мае першапачатковай прычыны. Дакладней, не павінна мець менавіта ў нашым разуменні. І толькі мы самі можам кантраляваць гэты стан шчасця... І ствараць для сябе, а галоўнае, для іншых.  Я думаю кожны з нас па свойму прыйдзе да гэтага. І як бы мне не распавядаў таварышч Х.З. Ісціна – у кожнага свая ;-)

 

Але кожны з вас мне падабаецца такімі, якімі вы ёсць. І афігенна адзін на аднаго не падобнымі J

Хех.

Jan. 1st, 2008

З Новым Годам!

Шчыра віншую ўсіх з Новым 2008 Годам!

Зычу,  каб у 2008 годзе ўсе вашыя мары сталі рэальным жыццём! Няхай шчасцем, верай і любоўю напоўніцца сэрца!  Няхай кожны ваш крок будзе натхнёны непахіснай верай вашай душы!
Не забывайцеся на моц нашых сардэц дзеля паляпшэння нашага жыцця!

Гэты год юбілейны для Беларускай Народнай Рэспублікі!

Сябры,  дык давайце імкнуцца  ў гэтым годзе паказаць, хто гаспадар на нашай беларускай зямлі! 

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

З НОВЫМ ГОДАМ, СЯБРЫ!

Dec. 27th, 2007

Прымаю віншаванні :)

ЧАЛАВЕК ГОДУ - МАЛАДАФРОНТАВЕЦ!

УРА-А-А-А-А :)

Дзякуй Нашай Ніве ;-)
            
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14010

За Нас і Пашу Севярынца!.. 

П.С.Узняцца да агульнага нам дапамагае асабістае. 
                                                                Сяргей Абламейка.




Dec. 10th, 2007

11 клас - штосьці незвычайнае )

Усё ж такі адвыкла я вучыцца, вучыцца і вучыцца...:)
А тут прыходзіцца. Штодня нейкія курсы, заняткі, выкладчыкі... І ўсё дзеля таго каб вылеціць у першага ці другога курсу БДУ, куды я збіраюся навастрыць свой нос..:)

Але будзе, што будзе. :)

Я вырашыла даказаць сабе, што справа і дзейнасць - дзйнасцю, а вучоба - вучобаю. 
Хачу паспрабаваць, як мінімум даказаць сабе, што можна спалучаць і размяжоўваць гэтыя рэчы. Атрымоўваецца пакуль кепска, але ж ёсць да чаго імкнуцца :)

А ўвогуле пішу з адчуваннем хуткага свята.... Хутка ж святы :)

Каляды.....ммм.... Знайсці б яшчэ жаданні ды сілы, каб расправіцца з гэтымі святамі .... Адсвяткаваць, а не адкласці да лепшых часоў, лепшага Году...

Nov. 9th, 2007

Мы хутка пабачымся.:)

Усе грошы сусвету дзеля гэтага чалавека!!!

Штраф...да які там :)

Няўжо мы хутка пабачымся...)
Здорава...:)
Я шчасліва :)
Не хапае яшчэ толькі ўпэўненнасці ў заўтраўшнім дні адносна Артура Фінькевіча..

З вяртаннем...

Усім прывет!

Я зноў тут :)

Я, на жаль, вас нікога не бачу, але мне прыемна разумець, што вы дзесьці ўсе побач. :)

Але чым далей ад нашых вачэй, тым бліжэй да нашага сэрца!

Так што ВІТАЮ ВАС, СПАДАРЫ, НА ЗНОЎ-ТАКІ ВОЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ :)

Sep. 8th, 2007

...

Хачу папрасіць прабачэнне за тое, што знікла. Трохі збіралася з думкамі. Да і за вучобу трошкі
ўзялася.
Хачу папрасіць прабачэння перад усімі сябрамі Маладога фронту за тое, што  пакінула шэрагі любай арганізацыі з-за даволі канкрэтных праблемаў і канфліктаў.
Павернуся абавязкова, бо не бачу ўжо свайго існавання без Мф, але толькі па вяртанню сапраўднага лідара Маладога Фронту  Зьмітра Дашкевіча. Не магу сказаць нічога падрабязнага, але
не прыемлю хлусню, не шчырасць, паказушнасць у асобе, знявагу і агрэсію.
Прабачце, калі ласка.
Ні на крок ні атыйду. Увесь час буду побач. Якая была, такая і засталася.

Разумею, што гэта не самы лепшы учынак у маім жыцці і вельмі ад таго пакутваю, але прыняла рашэнне.

Калі хтосьці будзе гэта чытаць і мець размову з Паўлам Севярынцам перадайце яму маю вялікую ўдзячнасць і вялікае прабачэнне.

Aug. 26th, 2007

Ноч у Нясвіжы

Праца шла добра, калі б не міліцыі. Ну, што ім у Нясвіжы уночы не спіцца. Затрымалі без тлумачэнняў а першай ночы. Растаскалі па кабінэтах. Я, як звычайна, адмовілася даваць хоць нейкія тлумачэнні, таму, як самая "разумная", сядзела адна ў дзяжурцы і глядзела на тых, каго цягам двух гадзінаў прыводзілі, па якіх пытаннях тэлефанавалі. Жудасна. Гарадок маленькі, а  за ноч столькі ўсяго здарылася!  Дзесьці пад тры гадзіны мы зноў сядзелі разам, 4 чалавекі, у актавай залі... Спалі на крэслах... Толькі аб 10-11 раніцы даведаліся, што "хуліганілі"... Вось жа.. У панядзелак зноў у Нясвіж. Толькі ўжо ў суд.

А надпісам  "Беларусь - гэта сьвятое"  ў пратаколе, як напісана, абразілі грамадзтва... Дарэчы, прыгожа атрымалася. Не балонамі рабілася...Надпіс вялікі. Бачны з мосту калі ідеш у Замак... Можа ў панядзелак яшчэ зраблю фатаздымак? :)

Previous 10